Міністры фінансаў еўразоны плануюць абмеркаваць варыянты фінансавання Афінаў. Раней яны вырашылі падоўжыць праграму крэдытавання на 4 месяцы і ўзгаднілі спіс рэформ, якія Грэцыя павінна правесці ў абмен на фінансавую дапамогу. Ужо сёння будзе прэзентаваны дэталёвы план гэтых змен. У выпадку выканання ўсіх абавязацельстваў грэчаскі ўрад можа атрымаць грашовы транш на суму больш за сем мільярдаў еўра ўжо ў гэтым месяцы.
Сёння Еўрагрупа правядзе чарговае пасяджэнне наконт Грэцыі
9 марта 2015













