Сёння - Дзень смеху

1 апреля 2016

Гэтага дня няма ў календарах святочных дат, але яго адзначаюць ва ўсім свеце. Сёння - Дзень смеху. Існуе мноства версій, як і дзе менавіта ўзнікла гэта свята. Яго радзімай лічаць Старажытны Рым, Індыю, Францыю і іншыя краіны. Самыя вядомыя першакрасавіцкія розыгрышы аб кланаванні дыназаўраў, ураджаі спагеці, дэмантажы Эйфелевай вежы. З 1 красавіка звязана і мноства традыцый. Так, у Англіі лічыцца, што страціш поспех, калі разгуляеш кагосьці пасля поўдня. А ў Адэсе, сталіцы гумару, Дзень смеху адзначаюць фестывалем "Юмарына".