Сёння будзе аб'яўлены лаўрэат Прэміі міру

11 октября 2019
Нобелеўскім камітэтам сёння будзе аб'яўлены лаўрэат Прэміі міру. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца чалавеку або арганізацыі "за ўклад у згуртаванне народаў, за скарачэнне колькасці армій і развіццё мірных ініцыятыў". Сёлета пададзеная 301 заяўка. На прэмію прэтэндуюць 223 чалавекі і 78 арганізацый. 

Афіцыйны спіс трымаюць у сакрэце. Паводле версіі часопіса "Тайм", уладальнікамі прэміі сёлета могуць стаць экаактывістка Грэта Тунберг, прэм'ер-міністр Эфіопіі, які падпісаў мірнае пагадненне з калегам з Эрытрэі, і прэм'ер-міністр Новай Зеландыі за ўклад у барацьбу са змяненнем клімату.