Сёмым фігурантам справы аб пажары ў Кемераве стала кіраўнік інспекцыі абласнога Дзяржбуднагляду

30 марта 2018

У адміністрацыі Кемерава правялі праверку. Сумненні выклікала легальнасць дазволу на ўвод у эксплуатацыю будынка гандлёвага цэнтра. Раней гэта была кандытарская фабрыка. Сёмым фігурантам справы аб пажары стала кіраўнік інспекцыі абласнога Дзяржбуднагляду. Ужо затрымана і гендырэктар кампаніі-уласніка Юлія Багданава. Паводле версіі следства, яна неаднаразова атрымлівала паведамленні ад супрацоўнікаў аб недахопах у сістэме пажарнай бяспекі, але нічога не рабіла з гэтым. Нагадаем, пажар у Кемераве забраў жыцці 64 чалавек, большасць з іх дзеці.