Сёмы дзень увесь свет сочыць за драмай у ЗША

4 февраля 2013

У штаце Алабама ветэран в'етнамскай вайны ўжо тыдзень трымае ў падземным бункеры пяцігадовага хлопчыка. Ітан псіхічна хворы - у яго сіндром дэфіцыту ўвагі, і ён гіперактыўны. Паліцыя асцерагаецца ісці на штурм - злачынец Джымі Лі Дайкс вядомы сваёй жорсткасцю. У студзені мужчына страляў у сваю суседку і яе ўнучку з прычыны рознагалоссяў наконт ляжачага паліцэйскага. На днях Дайкс павінен быў з'явіцца ў суд, але ў той дзень ветэран спыніў школьны аўтобус, застрэліў яго вадзіцеля і захапіў хлопчыка.