Украінскіх баевікоў "Азоўсталі", якія здаліся ў палон, у Марыупалі будуць правяраць на дачыненне да злачынстваў супраць мірнага насельніцтва ў Данбасе. Аб гэтым паведамілі ў Следчым камітэце Расіі. Напярэдадні зброю склалі некалькі сотняў байцоў батальёна "Азоў" і УСУ - усіх параненых накіравалі для лячэння ў Новаазоўск на тэрыторыю Данецкай Народнай Рэспублікі. Сярод іх 51 цяжкапаранены чалавек. Увогуле ў скляпах і бункерах знаходзіліся каля дзвюх з паловай тысяч вайскоўцаў, уключаючы замежных саветнікаў. Усіх палонных чакае следства.
Украінскіх баевікоў "Азоўсталі", якія здаліся ў палон, дапытаюць, паведамілі ў СК Расіі
18 мая 2022













