Зборная Канады - чэмпіён свету па хакеі 2016!

23 мая 2016
У фінальным паядынку родапачынальнікі гэтага віду спорту сустракаліся з Фінляндыяй - адзінай зборнай, якая здолела перайграць канадцаў на папярэднім раўндзе. Тады хакеісты Суомі перамаглі 4:0. У залатым паядынку на 12-ай хвіліне канадцы адкрылі лік дзякуючы дакладнаму кідку Конара Макдэвіда, пасля чаго закрыліся, зрабіўшы акцэнт на дысцыплінаваную гульню ў абароне, што і прынесла свой плён. Наступны гол гледачы ўбачылі толькі за секунду да фінальнай сірэны, у пустыя вароты фінаў закінуў Мэт Дзюшэн. 2:0 перамога паўночнаамерыканцаў, Канада - чэмпіён. Бронзу заваявалі расіяне, разграміўшы ЗША - 7:2.