Саудаўская Аравія зніжае здабычу нафты раней за запланаваны тэрмін

27 апреля 2020
Саудаўская Аравія зніжае здабычу нафты раней за запланаваны тэрмін! Аб гэтым паведамляе агенцтва "Блумберг." Раней удзельнікі АПЕК+ узгаднілі скарачэнне, аднак яно ўступіць у сілу 1 мая. А нафтаздабываючая кампанія арабскай рэспублікі пачала памяншэнне аб'ёмаў вытворчасці ўжо зараз. Здабыча знізіцца з 12 мільёнаў барэляў за суткі да 8 з паловай мільёнаў. Гэта прадугледжвае падпісанае раней пагадненне.