Саудаўская Аравія пашырае правы жанчын

21 Жніўня 2019

З сённяшняга дня ў сілу ўступаюць папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх прадстаўніцы прыгожага полу могуць падарожнічаць! Раней для гэтага патрабавалася дакументальная згода мужчыны - бацькі, мужа або брата. Зараз жанчыны атрымліваюць права самастойна падаваць дакументы і атрымліваць загранічныя пашпарты. Акрамя таго, ім дазволена самастойна рэгістраваць нараджэнне дзяцей, шлюб або развод, і яны могуць стаць апекунамі непаўналетніх.