Саудаўская Аравія адзначае сёння нацыянальнае свята - Дзень аб'яднання каралеўства

23 сентября 2018

У гэты дзень у 1932 годзе рэгіёны Хіджаз, Неджд, Эль-Хаса і Катыф аб'ядналіся ў адну дзяржаву. З нагоды святкавання на заходнім узбярэжжы адбудуцца маштабныя мерапрыемствы. Жыхароў чакае грандыёзнае шоу Cirque du Soleil і каля мільёна залпаў феерверкаў са светлавым шоу. З нацыянальным днём Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.