Саудаўская Аравія адзначае сёння Дзень аб'яднання каралеўства

23 сентября 2017

Саудаўская Аравія адзначае сёння нацыянальнае свята - Дзень аб'яднання каралеўства. У гэты дзень у 1932 годзе рэгіёны Хіджаз, Неджд, Эль-Хаса і Катыф аб'ядналіся ў адну дзяржаву. З нагоды святкавання па ўсёй краіне сёння праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і канцэрты. З Нацыянальным днём Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.