Санты на байках праехаліся па Польшчы

13 декабря 2019
Па гарадах Польшчы  напярэдадні Раства і Новага года  праехаліся сотні Санта-Клаусаў на байках. Такі перадсвяточны заезд праходзіць у рамках дабрачыннай акцыі. Падчас свайго падарожжа байкеры ў касцюмах чараўнікоў аб'язджаюць дзіцячыя дамы і прыносяць дзецям падарункі і ўсмешкі.