Санта-Клаусы ў ЗША здымаюць маскі

15 декабря 2021

Гэты святочны сезон асабліва запомніцца юным амерыканцам. Праз 2 гады жорсткіх каранцінных забарон  Санта-Клаусам, нарэшце, дазволілі сустракацца з дзеткамі  без масак. Нягледзячы на несуцяшальную амерыканскую COVID-статыстыку,  прышчэпленым казачным чараўнікам можна праводзіць фотасесіі  з адкрытымі тварамі. А любы такі здымак з сапраўдным Сантам  для дзяцей - шчодры падарунак на ўсё жыццё.