Недахоп угнаенняў з-за санкцый пагражае харчовым крызісам лацінаамерыканскім дзяржавам. Так, свой ураджай можа страціць Венесуэла. 80 працэнтаў з больш чым 150-ці тысяч тон неабходных краіне ўгнаенняў імпартуюцца ў асноўным з Расіі, а таксама з Украіны і Беларусі.
А Еўропу чакае энергетычны шок. Падаражанне энерганосьбітаў будзе каштаваць еўрапейцам 230 млрд еўра або ў 1,8 % ВУП еўразоны на працягу года, піша Bloomberg. Такі скачок цэн вельмі негатыўна паўплывае на рахункі еўрапейцаў па камунальных паслугах. Плюс антырасійскія санкцыі ўжо справакавалі рэкордную прамысловую інфляцыю ў 36,8 % і двухзначную спажывецкую інфляцыю ў дзевяці краінах ЕС, адзначаюць аналітыкі.














