Санду ўступіла на пасаду прэзідэнта Малдовы

24 декабря 2020

Абраны прэзідэнт Малдовы Мая Санду прынесла прысягу і ўступіла на пасаду. Цырымонія ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Рэспублікі ў Кішынёве. На цэнтральнай плошчы горада тым часам фермеры арганізуюць чарговы пратэст. Непадалёку ад месца інаўгурацыі прыпаркавана калона трактароў.