Бразільскі Сан-Паўлу заваліла снегам. Шматлікія аўтамабілісты не змаглі адкапаць свае машыны і выехаць з двароў. Снегу выпала столькі, што прыбіраць яго прыходзілася пры дапамозе грэйдараў. Мясцовы аэрапорт быў закрыты на некалькі гадзін. Зрэшты, многія сапраўды ўзрадаваліся такому падарунку, бо апошні раз снегапад у Сан-Паўлу быў амаль сто гадоў таму - у 1918 годзе.














