Самы пажылы жыхар - 111-гадовы настаўнік з Японіі

10 июня 2014

Самым пажылым мужчынам на Зямлі прызнаны 111-гадовы настаўнік з Японіі. Гэты ганаровы тытул перайшоў да Сакары Мамоі пасля таго, як у Нью-Ёрку ў нядзелю памёр папярэдні рэкардсмен - амерыканец Аляксандр Іміч. Ён быў старэйшы за японца ўсяго на адзін дзень. Зараз людзей, старэйшых за Аляксандра Іміча, на Зямлі каля 60-ці, але ўсе яны жанчыны. Самая пажылая з іх - 116 гадоў - Місаа Акава, якая таксама жыве ў Японіі.