Самы вялікі бясколерны брыльянт здабыў новага гаспадара і імя

16 мая 2013

Самы вялікі бясколерны брыльянт, які выстаўляўся на аўкцыёнах, здабыў і новага гаспадара, і імя. Унікальны камень вагай 100 з лішнім каратаў купіў амерыканскі ювелір Гары Уінстан, які назваў яго ў свой гонар Спадчына Уінстана. Сума здзелкі -  26 мільёнаў 700 тысяч долараў. Гэта рэкорд! Вядома, што брыльянт быў знойдзены ў Батсване і першапачаткова важыў 236 каратаў. На тое, каб зрабіць з яго брыльянт памерам з сярэднюю сліву, пайшло амаль 2 гады.