Самы экстрэмальны марафон у свеце прайшоў у Антарктыдзе

28 ноября 2017

У лядовым забегу ўдзельнічалі 55 чалавек. На старце тэрмометры паказвалі мінус 25. Аднак моцны мароз не перашкодзіў марафонцам. Ад пераахаладжэння іх абаранялі некалькі пластоў спецыяльнай бялізны, а таксама маскі і ачкі. Пераможцам забегу па маляўнічых снежных пустынях Антарктыды стаў спартсмен з Даніі. Франк Ёхансен пераадолеў 42 кіламетры за 3 гадзіны 37 хвілін і 46 секунд.