Апошні шэдэўр Леанарда Да Вінчы "Збавіцель свету" пайшоў з малатка за рэкордную суму - 450 мільёнаў долараў. Таргі правёў аўкцыённы дом "Крысціс" у Нью-Ёрку. Першапачаткова палатно ацэньвалася ў 100 мільёнаў. За 30 хвілін яго кошт павялічыўся ў чатыры разы. "Збавіцель свету" - адзіная карціна вялікага італьянскага майстра, якая дагэтуль застаецца ў прыватнай калекцыі.