Самы вялікі ў свеце круізны лайнер адправіўся ў першае плаванне

16 мая 2016

Карабель пад назвай "Гармонія мораў" выйшаў з порта французскага горада Сен-Назер і накіраваўся да паўднёвага ўзбярэжжа Вялікабрытаніі. Там на борт прымуць першых пасажыраў. Даўжыня лайнера - больш за 360 метраў, а вышыня - з 20-павярховы дом. Усярэдзіне знаходзіцца каток, тэатр, спартзалы, басейны, баскетбольная пляцоўка, аквапарк, дзясяткі магазінаў і рэстаранаў. На караблі, які журналісты ўжо ахрысцілі плавальным горадам, могуць змясціцца звыш 6 000 чалавек. Лайнер быў пабудаваны за два з паловай гады і каштаваў суднаўладальніку мільярд долараў.