У Гватэмале прачнуўся вулкан Фуэга. Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, агністая гара выкінула ў неба 6-кіламетровы слуп попелу.
Фуэга - адзін з самых актыўных вулканаў у Гватэмале. Яго вывяржэнне ў чэрвені 2018-га прывяло, паводле розных ацэнак, да гібелі ад 300 да больш чым 400 чалавек.













