Самым маладым кіраўніком урада ў свеце можа стаць 34-гадовая Санна Марын

10 декабря 2019
Яе кандыдатуру сёння павінен зацвердзіць парламент Фінляндыі. Малады палітык зараз займае пасаду намесніка старшыні кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі. У ранейшым кабінеце яна была міністрам транспарту і сувязі. Папярэдні прэм'ер Анты Рынэ прабыў на пасадзе каля паўгода і пайшоў у адстаўку на фоне скандалу вакол забастоўкі супрацоўнікаў фінскай пошты.