Samsung закрые вытворчасць смартфонаў у Кітаі

3 октября 2019

У Samsung вырашылі спыніць вытворчасць мабільных тэлефонаў у Кітаі. Кампанія закрые свой апошні завод смартфонаў. Усяму віной узмацненне канкурэнцыі з мясцовымі вытворцамі. Паводле апошніх даследаванняў, доля Samsung на кітайскім рынку скарацілася да 1%. Жыхары Паднябеснай зараз аддаюць перавагу недарагім смартфонам ад айчынных брэндаў. Нагадаем, у сакавіку аб пераносе вытворчасці з Кітая ў Тайланд таксама заявілі ў кампаніі Sony. Куды пераязджае Samsung, пакуль невядома.