"Самсунг" страціць каля трох мільярдаў долараў праз адкліканне Galaxy Note 7

14 октября 2016

Раней паўднёвакарэйская карпарацыя паведаміла пра прыпыненне продажаў, а затым і наогул пра спыненне вырабу гэтай мадэлі. Пры гэтым акцыі кампаніі адразу ж зваліліся прыкладна на 8%. Нагадаем, Galaxy Note 7 паступіў у продаж у жніўні. І неўзабаве ад пакупнікоў пачалі паступаць скаргі на бракаваныя батарэі, якія загараюцца і ўзрываюцца.