Samsung адклікае каля мільёна смартфонаў Galaxy Note 7

2 сентября 2016

Прычына - самазагаранне некаторых прылад падчас зарадкі. Як адзначае паўднёва-карэйскі вытворца, па ўсім свеце зафіксавана ўжо 35 падобных выпадкаў. Праблема крыецца ў дэфектных акумулятарах гаджатаў. Зараз Samsung правярае пастаўшчыкоў, каб высветліць, адкуль паступалі няспраўныя батарэі. Продажы Galaxy Note 7 пакуль спыненыя. Кліентам, якія паспелі купіць смартфон, а такіх больш за мільён, кампанія абяцае замену.