Samsung абавязаны выплаціць Apple амаль 120 мільёнаў долараў

3 мая 2014

Такое рашэнне прыняў суд прысяжных у Каліфорніі. Патэнтавыя войны паміж двума гігантамі IT-індустрыі ідуць ужо не першы год. Падставай да разгляду паслужылі некалькі тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў мабільных прыладах. Дарэчы, суд прызнаў, што і амерыканская Apple парушыла адзін з патэнтаў паўднёвакарэйскай Samsung, але ў гэтым выпадку кампенсацыя склала 160 тысяч долараў.