Самаабвешчаныя ДНР і ЛНР згодныя на шырокую аўтаномію ў складзе Украіны

11 мая 2015

Пра гэта заявілі прадстаўнікі непрызнаных утварэнняў Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега. Паводле іх слоў, перамовы з Кіевам наконт аўтаноміі магчымыя толькі пасля ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Украіны і пры поўным выкананні мінскіх дамоўленасцяў. Таксама Дзяйнега і Пушылін адзначылі, што самаабвешчаныя рэспублікі гатовыя да правядзення мясцовых выбараў. Абмеркаваннем гэтага пытання будзе займацца рабочая падгрупа, запушчаная на мінулым тыдні падчас мінскай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы Украіна - АБСЕ - Расія.