2 самалёты Air France змянілі курс у сувязі з ананімнай пагрозай

18 ноября 2015

Авіякампанія Air France пацвердзіла, што два самалёты, якія накіроўваліся з Вашынгтона і Лос-Анджэлеса ў Парыж, былі змушаныя змяніць свой курс у сувязі з "ананімнай пагрозай, атрыманай па тэлефоне пасля ўзлёту". A-380 з Лос-Анджэлеса перанакіравалі ў міжнародны аэрапорт Солт-Лейк-Сіці. На борце самалёта знаходзіліся 497 пасажыраў.

Boeing 777, які ляцеў з Вашынгтона, быў змушаны здзейсніць пасадку ў аэрапорце канадскага Галіфакса. 298 пасажыраў эвакуіравалі.

Абодва лайнеры прызямліліся паспяхова. Выбуховых прылад не выяўлена. Варта адзначыць, падобных інцыдэнтаў становіцца ўсё больш. Так, самалёт авіякампаніі EgyptAir рэйса Каір - Хургада на некалькі гадзін быў затрыманы праз аналагічнае паведамленне пра выбуховую прыладу на борце. Інфармацыя пра бомбу не пацвердзілася.