Самалёт "Сонечны імпульс - 2" завяршыў першы этап палёту вакол свету

10 марта 2015

Самалёт "Сонечны імпульс - 2", які працуе за кошт энергіі сонечных батарэй, завяршыў першы этап палёту вакол свету. У сталіцы Амана машына прызямлілася на гадзіну пазней, чым было запланавана. Гэта адбылося з-за тэхнічных праблем і пяшчанай буры. Сёння экіпаж "Сонечнага імпульсу - 2" вылеціць у бок Індыі і Кітая. Пазней падарожнікі праляцяць над Ціхім акіянам, Злучанымі Штатамі Амерыкі і краінамі Еўропы. Плануецца, што за 5 месяцаў унікальны лятальны апарат зможа пераадолець 35 тысяч кіламетраў.