Самалёт на сонечных батарэях Solar Impulse - 2 паспяхова завяршыў першае кругасветнае падарожжа. Уначы пілот Бертран Пікар пасадзіў яго ў Абу-Дабі. Палёт вакол планеты пачаўся яшчэ ў сакавіку мінулага года. За гэты час экіпаж зрабіў прыпынкі ў 15-ці краінах. Максімальная хуткасць электрасамалёта складае 140 кіламетраў за гадзіну.














