Самалёт Air Algerie разбіўся ў раёне сталіцы Нігера

24 июля 2014

Самалёт Air Algerie, які рабіў сумесны рэйс з іспанскай кампаніяй Swift Air, разбіўся ў раёне сталіцы Нігера. На борце знаходзілася 116 чалавек. Паводле інфармацыі авіяперавозчыка, сувязь з бортам знікла ў сем гадзін раніцы па мінскім часе - праз 50 хвілін пасля ўзлёту, калі самалёт знаходзіўся ў паветранай прасторы над поўначчу Малі. Паведамляецца, што экіпаж папрасіў змяніць курс у сувязі з дрэннай бачнасцю, якая стварала рызыку сутыкнення з іншым лайнерам.