Міністр юстыцыі прапанаваў канфіскоўваць машыны ў вадзіцеляў, якіх упершыню злавілі нецвярозымі за рулём. Штрафная доза алкаголю - больш за два праміле.
У Беларусі канфіскацыя дзейнічае толькі з другога выпадку п'янкі за рулём на працягу года. А ў Даніі машыны ў аўтамабілістаў, якія правініліся і якія тройчы за год трапляліся інспектарам у алкагольным ап'яненні, забіраюць з 2005-га.














