Паводка ў паўночных правінцыях Італіі пойдзе на спад толькі напрыканцы тыдня. Тэрыторыя, якая трапіла пад удар стыхіі, была аб'яўлена зонай бедства. У восеньскі перыяд поўнач Італіі не першы раз становіцца ахвярай паводак і апоўзняў. Праўда, сёлета ліўні ідуць вельмі моцныя. Два чалавекі загінулі. Іх аўтамабіль панесла патокам гразі. За 12 гадзін на рэгіён выпала каля 200 міліметраў ападкаў. Гэтая самая магутная паводка ў Лігурыі. Там пад вадой апынуліся аўтатрасы і тунэлі, а таксама падвалы і першыя паверхі будынкаў некаторых гарадоў. Некалькі населеных пунктаў адрэзаныя ад свету.














