Саміт у Мінску застаецца галоўнай тэмай вядучых сусветных СМІ

13 февраля 2015

Выказваюцца розныя меркаванні, але практычна ўсе без выключэння журналісты сыходзяцца ў адным: галоўнае, каб пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе Украіны ўступіла ў сілу. Нагадаем, сустрэчу кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" асвятлялі звыш паўтысячы замежных журналістаў. Акрэдытацыю атрымалі прадстаўнікі прэсы са Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Кітая, Кубы, Японіі, Грузіі і шэрагу іншых краін. Шматгадзінны марафон у Мінску другі дзень у топе навін. Пра тое, што надзея на мір з'явілася і пагадненне дасягнутае, пішуць Reuters, Bloomberg, BBC, Euronews, Al-Jazeera, Сіньхуа, FOX News, New York Times.