Саміт "нармандскай чацвёркі" можа адбыцца ў канцы кастрычніка

5 октября 2019

Саміт "нармандскай чацвёркі" можа адбыцца ў канцы кастрычніка. Пра гэта ў эфіры ўкраінскага ток-шоу паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Вадзім Прыстайка. Міністр адзначыў, што да гэтага тэрміну павінна быць распрацаваная ўкраінская формула міру, якая будзе прадугледжваць дэмілітарызацыю, а таксама забеспячэнне выбараў паводле ўкраінскага заканадаўства. 

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі  Дзмітрый Пяскоў сказаў, што памочнікі лідараў рыхтуюць саміт "нармандскай чацвёркі", аднак тэрміны яго правядзення пакуль невядомыя.