Самая прэстыжная выстава ў свеце аўто адкрылася ў Нью-Ёрку

18 апреля 2014

Самая прэстыжная сусветная аўтавыстава сёння адкрылася ў Нью-Ёрку для шырокай публікі. Наведвальнікаў чакаюць 18 сусветных прэм'ер і больш за тысячу машын. Галоўныя зоркі мерапрыемства гэтага года - абноўленыя мадэлі Toyota Camry і Nissan Murano. Акрамя таго, здзівіць і прынцыпова новы красовер ад BMW, а таксама седан преміум класа Acura TLX. Найбольш неардынарным канцэптам аўтасалона ўжо прызнаны прататып брытанскага пазадарожніка з празрыстым капотам і дзвярамі, якія адчыняюцца супраць кірунку руху, што дазваляе аблегчыць пасадку ў аўтамабіль.