Самая малюсенькая панда нарадзілася ў Кітаі

18 июня 2019

Вага малой складае ледзь больш за 40 грамаў - вага,  як і памер малюткі,  прыкладна як у курынага яйка. Пры гэтым яе сястра-двайнятка буйнейшая ў 4 разы. Працаўнікі звярынца, дзе з'явіліся на свет  нованароджаныя,  здзіўляюцца:  растлумачыць такую анамальную розніцу ў памерах паміж пандамі яны не могуць. Зрэшты, крошка адчувае сябе выдатна,  як і яе сястра.