Салют у гонар 75-годдзя вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прагрымеў у Маскве

29 июля 2019

Менавіта гэты беларускі горад першым з савецкіх гарадоў у 41-м прыняў на сябе варожы ўдар. А абарона Брэсцкай крэпасці стала адной з самых гераічных старонак Вялікай Айчыннай. Салют на Паклоннай гары - частка праекта да юбілею Перамогі. Усяго дадуць 17 салютаў. Першы прагрымеў 10 красавіка ў гонар вызвалення Адэсы. Апошні дадуць 9 мая 2020 года ў гонар вызвалення Прагі.