Sagrada Famіlia заплаціць Барселоне 36 мільёнаў еўра

19 октября 2018

Сабор Святога сямейства ў Барселоне, таксама вядомы як Sagrada Famіlia, заплаціць уладам горада за будаўніцтва без адпаведнай ліцэнзіі. Сума пагаднення 36 мільёнаў еўра, якую трэба выплаціць на працягу 10 гадоў, піша газета Paіs . Паведамляецца, што грошы пойдуць на паляпшэнне транспартнай інфраструктуры вакол сабора і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Будынак, спраектаваны Антоніа Гаудзі, узводзіцца ўжо 133 гады. Чакаецца, што ўсе працы завершаць праз 8 гадоў.