Саакашвілі другі раз прарываўся ў гатэль "Кіеў"

7 декабря 2017

Прыняць душ не далі. Былы губернатар Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі паспрабаваў прарвацца ў гасцініцу "Кіеў". Гэта ў эфіры тэлеканала NewsOne сказаў дэпутат Вярхоўнай рады Антон Герашчанка. Паводле яго слоў, "сёння раніцай Саакашвілі другі раз прарываўся ў гатэль "Кіеў", каб пайсці памыцца дзесьці ў кагосьці ў нумары, але яго не пусцілі". Дэпутат дадаў, што былы губернатар зараз хаваецца ў палатачным гарадку ля сцен Вярхоўнай рады. 6 снежня Саакашвілі ва Украіне аб’явілі ў вышук па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.