З Раством праваслаўных павіншаваў Папа Рымскі

7 января 2020
З Раством праваслаўных павіншаваў Папа Рымскі, пажадаўшы святла і міру. Пантыфік звярнуўся да людзей, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Ён заклікаў паству апладысментамі прывітаць праваслаўных і католікаў усходніх цэркваў. Напярэдадні Папа Рымскі Францыск правёў у Ватыканскай базіліцы ўрачыстую імшу з нагоды свята Богаяўлення, якое адзначаецца католікамі.