З нажом на пацыентаў

17 июня 2016

Надзвычайнае здарэнне ў Канадзе. Невядомы напаў на наведвальнікаў медцэнтра ў горадзе Калгары. Адзін чалавек загінуў, двое параненыя. Зламыснік арыштаваны. Асноўная версія здарэння - бытавы канфлікт. Паводле звестак мясцовага тэлебачання, напад адбыўся ў той частцы будынка, дзе размяшчаецца цэнтр кітайскай медыцыны.