З нарвежскай рыбнай фермы сплылі 10 тысяч ласосяў

24 сентября 2019

У Нарвегіі 10 тысяч ласосяў сплылі з рыбнай фермы і трапілі ў самы вялікі фіёрд краіны. Выгадаваныя на рыбаводчых прадпрыемствах асобіны пераносяць вірус, які пагражае іх дзікім суродзічам. У сувязі з інцыдэнтам праводзіцца маштабная рыбалка. У ёй удзельнічаюць і мясцовыя жыхары. З пачатку года з рыбных ферм у Нарвегіі сплылі ўжо амаль трыста тысяч ласосяў - гэта амаль удвая больш, чым летась.