З пачатку пандэміі інфіцыравана ўжо больш за 241 мільён жыхароў планеты

18 октября 2021

COVID-19 не адыходзіць.   З пачатку пандэміі інфіцыравана ўжо больш за 241 мільён жыхароў планеты.  У шматлікіх краінах назіраецца абвастрэнне сітуацыі.

Надзвычайная небяспека ўсё бліжэй:  Латвія выйшла на першае месца ў свеце па росце захворвання COVID-19. Колькасць новых выяўленых выпадкаў  у краіне на мінулым тыдні павялічылася ўдвая. Не ратуе і ўвядзенне  рэжыму надзвычайнага становішча. Там, дзе няма эфектыўнай антыкавіднай стратэгіі, як правіла,  ідуць на крайнія меры.  

Лізавета Казакова расказвае.