З пачатку года 85 украінцаў затрыманы ў Польшчы за перавозку бежанцаў

9 декабря 2021
У Польшчы з пачатку года арыштавана 85 украінцаў, якія дапамагалі нелегалам трапіць у гэтую краіну. Траціна затрыманых за кратамі, чакае суда і турэмных тэрмінаў працягласцю да 6 гадоў. Астатнія дэпартаваныя. Такую статыстыку прывяло пасольства Украіны ў Польшчы. Вядома, што ўкраінцы не адзіныя і не асноўныя арганізатары трафіку нелегалаў: за дачыненне да гэтага злачыннага бізнесу ў Польшчы толькі за апошнія месяцы затрыманы сотні людзей. Адметна, што беларусаў сярод гэтых злачынцаў няма.


Тэгі:

#Мигранты