З малатка на аўкцыёне Сотбіс пайшло першае выданне кнігі Гары Потэр і філасофскі камень

22 Мая 2013

Экзэмпляр абышоўся невядомаму пакупніку ў 150  тысяч фунтаў, гэта ў сем разоў вышэй за стартавы кошт. У кнізе ёсць паметкі аўтара Джаан Роўлінг. У 97 годзе першы тыраж кнігі склаў усяго 500 экзэмпляраў. Раманы пра хлопчыка-чараўніка атрымалі вялікую папулярнасць і маюць камерцыйны поспех ва ўсім свеце. Продажы ў 2011 гады перавысілі 450 мільёнаў кніг.