З кітайскага горада Ухань пасля двух з паловай месяцаў каранціну знялі абмежаванні
8 апреля 2020
З кітайскага горада Ухань, які стаў асяродкам эпідэміі, сёння пасля двух з паловай месяцаў каранціну знялі абмежаванні. Транспартная сувязь з мегаполісам адноўленая. Аднаўляюць працу магазіны, прадпрыемствы і грамадскі транспарт. Горад вяртаецца да нармальнага жыцця. Радасць ад сустрэчы з блізкімі і сябрамі вялікая як ніколі. Паркі запаўняюцца шчаслівымі гараджанамі. Больш падрабязна - нашы калегі з Кітая (відэа).













