З ініцыятывай пашырыць паняцце тэрарызму выступіў прэзідэнт Турцыі

15 марта 2016

Турцыя збіраецца прызнаваць тэрарыстамі не толькі выканаўцаў і натхніцеляў актаў тэрору, але і ўсіх, хто падтрымлівае такія дзеянні. З ініцыятывай пашырыць паняцце тэрарызму выступіў прэзідэнт краіны. Паводле слоў Рэджэпа Эрдагана, няма ніякай розніцы паміж "тэрарыстам са стрэльбай або гранатай у руцэ і тымі, хто пры дапамозе свайго грамадскага становішча або пяра падтрымлівае мэты баевікоў. Гэта могуць журналісты, заканадаўцы і розныя актывісты", - дадаў турэцкі прэзідэнт. Нагадаем, у нядзелю ўвечар ахвярамі выбуху побач з аўтобусным прыпынкам у Анкары сталі 37 чалавек. 125 атрымалі раненні. Адказнасць за напад пакуль ніхто на сябе не ўзяў.