З кіраўніком сірыйскай апазіцыі сустрэўся Дзяржсакратар ЗША Джон Керы

26 июля 2013
За сталом перагавораў знаходзіліся шэсць чалавек, уключаючы новага лідара кааліцыі мяцежнікаў Ахмеда Джарбу. Змест сустрэчы трымаецца ў сакрэце. Эксперты мяркуюць, што Керы спрабаваў настроіць разрозненых рэвалюцыянераў на ўдзел у Жэнеўскай канферэнцыі па Сірыі. Дата яе правядзення пакуль не прызначана.
Зрэшты, некаторыя аналітыкі лічаць, што бакі абмяркоўвалі прапанаваны раней амерыканскімі ўладамі план уварвання ў мяцежную краіну. Ён прадугледжвае не толькі навучанне экстрэмістаў, але і нанясенне прэвентыўных удараў па ўрадавых і ваенных аб'ектах.